Arquivo.pt - The Portuguese web-archive (PWA) is the national Web archive of Portugal. Its mission is to periodically archive contents of national interest available on the Web, storing and preserving for future generations information of historical relevance. It is a service of the Foundation for Science and Technology (FCT).
TIMESTAMPS
The Wayback Machine - https://web.archive.org/web/20190607185903/https://be.wikipedia.org/wiki/HTML
Шаблон:HTMLHTML (англ.: Hypertext Markup Language) — мова разметкі гіпертэксту, асноўная мова разметківэб-старонак у інтэрнэце. Яна прадастаўляе правілы апісання структуры тэкставай інфармацыі ў дакуменце шляхам вызначэння пэўнага тэксту у якасці спасылак, загалоўкаў, абзацаў, спісаў і гэтак далей і дадавання ў да гэтых тэкстаў інтэрактыўных форм, убудаваных малюнкаў і іншых аб’ектаў. HTML запісваецца ў форме тэгаў, узятых ва вуглавыя дужкі. У пэўнай ступені HTML таксама можа апісваць выгляд і семантыку дакумента, а таксама ўключаць убудаваныя код на скрыптавых мовах (такіх як JavaScript), якія могуць уплываць на паводзіны вэб-браўзераў і іншых апрацоўнікаў HTML-дакументаў.
HTML часта выкарыстоўваецца для азначэння зьмесціва MIME-тыпу text/html і таксама ў больш шырокім значэнні як у сваёй форме, спадкаванай ад XML (кшталту XHTML версіі 1.0 альбо пазнейшай), так і ў форме, скадкаванай наўпрост ад SGML (кшталту HTML версіі 4.01 і ранейшай).
Па пагадненнях файлы, якія ўтрымліваюць html-дадзеныя, выкарыстоўваюць пашырэнні .html або .htm.